Пазнаць і прыняць праўду пра сябе...
23 кастрычніка а 10-ай гадзіне адбылася святая Імша для ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым, якую цэлебраваў душпастыр руху ксёндз Славамір Самковіч. Пасля Эўхарыстыі прайшло абмеркаванне пытанняў, якія хвалявалі чальцоў Апостальства.
Малітва - найлепшая дапамога душам чыстцовым
Набліжаецца Задушны дзень – час асаблівай малітвы за памерлых. У гэты дзень мы наведваем могілкі, запальваем свечкі – сімвал Уваскрослага Хрыста, малітвы і любові. У цішы ўзгадваем тых, хто адыйшоў у вечнасць. Навучанне каталіцкага Касцёла, заключанае ў катэхізісе, надае вялікую ўвагу і каштоўнасць малітве за памерлых.
Далучыліся да малітоўнай акцыі
18 кастрычніка прайшла міжнародная малітоўная акцыя "Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы". Сусветную ініцыятыву арганізаваў Папскі фонд «Дапамога Касцёлу ў патрэбе». У гэтым годзе да малітоўнай акцыі далучыліся дзеці нашай парафіі. Малітоўнае чуванне адбылося перад святой Імшой а 18-ай гадзіне.
Асвяцілі новы прыдарожны крыж
16 кастрычніка а 10-ай гадзіне адбылося асвячэнне прыдарожнага крыжа на павароце да вёскі Пціцкія. Шасціметровы крыж, які цяпер узвышаецца на ўзгорку, з'явіўся дзякуючы сям'і Дарожка. Падчас асвячэння пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік адзначыў, што крыж з'яўлецца сведчаннем нашай веры...
   СВЯТЫЯ МІСІІ  
Святыя Місіі - прысутнасць Божага Слова сярод нас
З 3 па 10 кастрычніка ў нашай парафіі адбыліся святыя Місіі, якія правялі айцы-рэдэмптарысты Віктар Бохан і Эдвард Пяцельчыц. Распачаліся Місіі ў нядзелю 3 кастрычніка на святой Імшы а 10-ай гадзіне, калі адбылася сімвалічная перадача ўлады ў парафіі айцам-рэдэмптарыстам.
У Новым Пагосце завяршылася 40-гадзінная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту
Штогод 17 верасня ў дзень атрымання стыгматаў святым Францішкам Азіскім (1223г.) у парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў вёсцы Новы Пагост адзначаецца ўрачыстаць. Гэты дзень у парафіі асаблівым чынам пачалі ўшаноўваць з другой паловы ХІХ стагоддзя, калі тут пэўны час працавалі айцы францішкане.
  РЭПАРТАЖ 
Унікальная выставава абразоў адкрылася ў Друі
8 верасня дзякуючы намаганням пробашча кс.Сяргея Сурыновіча ў Друйскую святыню прыбыў абраз Маці Божай Бялыніцкай, а 10 верасня ў былым бернардынскім кляштары была адкрыта выстава абразоў XVII-ХІХ стагоддзя з касцёлаў Беларусі, што зараз знаходзяцца ў фондах музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук.
Адзіны падыход да перакладу Слова Божага
На сённяшні дзень існуе некалькі выданняў Бібліі на беларускай мове. У іх мы можам сустрэць розныя падыходы да перакладу асабістых імён і геаграфічных назваў. Чаму так адбываецца і ці мае гэта прынцыповае значэнне? На гэта і іншыя пытанні адказвае доктар біблійнай тэалогіі пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі ксёндз Сяргей Сурыновіч.
На якіх мовах размаўляў Езус?
На якой мове размаўляў Езус? Натуральна меркаваць, што на арамейскай, але пытанне не такое простае, як здаецца. У першым стагоддзі ў Палестыне размаўлялі на чатырох мовах: латыні, грэцкай, іўрыце і арамейскай. Пакінем латынь у супакоі, паколькі рымскія ўлады выкарыстоўвалі яе толькі пры вырашэнні палітычных і адміністрацыйных пытанняў.
  РАІМ ПАГЛЯДЗЕЦЬ
  СВЯТЫЯ МІСІІ 
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by