Хочам выказаць шчырыя словы ўдзячнасці былому пробашчу, шаноўнаму ксяндзу Крыштафу, за тое, што ён адгукнуўся на голас Бога і ўжо 35 гадоў імкнецца весці вернікаў на сустрэчу з Панам. За яго добрае і адкрытае сэрца, за святарскую мудрасць і ўмелае кіраванне нашай парафіяй, за клопат аб святыні і духоўным узрастанні парафіянаў, за ўменне пачуць, падтрымаць, даць параду.
З нагоды 35-годдзя святарства жадаем ксяндзу Крыштафу моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою, аптымізму і шчодрых дароў Духа Святога. Няхай Маці Божа Чэнстахоўская заўсёды абараняе ад небяспекі і атуляе сваёй бязмернай любоўю.
Жанна Закрэўская, тэкст, фота ўласныя і з архіва парафіі