Апостальства дапамогі душам чыстцовым
Апостальства дапамогі душам чыстцовым (АДДЧ) — арганізаваная форма апостальства Кангрэгацыі сясцёр памочніцаў душам чыстцовым, якую заснаваў бл.Ганарат Казьміньскі і маці Ванда Алендская ў 1889 г. у Закрочыме.
АДДЧ ўзнікла як адказ на шматлікія просьбы, якія скіроўваліся да сясцёр Кангрэгацыі з боку свецкіх людзей, зацікаўленых у супрацоўніцтве. Кангрэгацыя распазнала ў гэтай сітуацыі новы знак часу і новы апостальскі выклік. Рашэнне развіць гэтую форму апостальскай дзейнасці Кангрэгацыі было прынятае ў 1983 годзе.

Праз два гады (у 1985 г.) для яе была прынятая назва «Апостальская справа дапамогі душам чыстцовым». Затым гэта знайшло адлюстраванне ў Канстытуцыі Кангрэгацыі, якая была зацверджана Апостальскай Сталіцай і з’яўляецца юрыдычнаю асноваю для існавання Апостальскай справы. Першыя сябры далучыліся да яе ў 1985 г.

З верасня 2016 года Апостальства распачало сваю дзейнасць на тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі, а 12 лістапада 2017 года  адбылася першая Святая Імша за членаў групы Апостальства дапамогі душам чыстцовым Мёрскай парафіі. 

Абавязкі сяброў АДДЧ:
памятаючы пра сваё пакліканне да святасці, рэгулярна прыступаць да святых сакрамэнтаў, чытаць Святое Пісанне, весці малітоўнае жыццё, праяўляць дзейсную любоў да бліжняга;

дапамагаць душам памерлых, якія знаходзяцца ў чыстцы, праз штодзённую адвольную малітву за памерлых, ахвяраванне ў інтэнцыі памерлых штодзённай працы і цяжкасцяў, добрых учынкаў, адпустаў; праз замаўленне (па меры магчымасці) Святых Імшаў за памерлых або ахвяраванне за іх свайго ўдзелу ў Эўхарыстыі;

чытаць «Акт штодзённага ахвяравання», праз прамаўленне якога ўдзельнік руху яднаецца з іншымі яго сябрамі;

клапаціцца пра развіццё руху праз заахвочванне да ўдзелу ў ім іншых.

Кантактная інфармацыя: 
+375333299162 — кс. Славамір Самковіч, душпастыр груп АДДЧ Віцебскай дыяцэзіі.
+375298104491 — сп. Марыя Макарэвіч старшыня групы АДДЧ парафіі.

Больш падрабязна пра дзейнасць Апостальства — на сайце руху: apostalstva.by
.
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by