На адпустовую ўрачыстаць сабралася шмат парафіянаў і гасцей. У канцэлебраванай святой Імшы бралі ўдзел дэкан Мёрскага дэканату ксёндз Андрэй Кулік, кіраўнік беларускага дыстрыкта святароў Кангрэгацыі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ксёндз Аляксандр Фядотаў SCJ, айцы сэрцане, а таксама святары суседніх і бліжэйшых парафій.
Звяртаючыся з прывітальным словам да прысутных, пробашч парафіі ксёндз Віктар Сініцкі SCJ заўважыў, што збіраючыся на парафіяльную ўрачыстасць, мы хочам не толькі праслаўляць Узвышэнне Крыжа, але ўглядацца ў Езуса Хрыста, які з любові да кожнага з нас аддаў сваё жыццё на крыжы.