Далучыліся да малітоўнай акцыі
18 кастрычніка прайшла міжнародная малітоўная акцыя "Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы". Сусветную ініцыятыву арганізаваў Папскі фонд «Дапамога Касцёлу ў патрэбе». Упершыню малітоўнае чуванне дзяцей прайшло ў 2005 годзе ў сталіцы Венесуэлы Каракасе.
У гэтым годзе да малітоўнай акцыі далучыліся дзеці нашай парафіі. Малітоўнае чуванне адбылося перад святой Імшой а 18-ай гадзіне.  30 дзяцей разам з дарослымі перад Найсвяцейшым Сакрамантам памаліліся за супакой і мір ва ўсім свеце, а таксама за нашу краіну, парафію, сем'і. Вяла Ружанцовую малітву Караліна Рубанік, а астатнія дзеці па чарзе маліліся радасныя таямніцы Ружанца.

А 18-ай гадзіне адбылася малітоўная акцыя «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы» у Беларусі. Прамая трансляцыя і тэлемост на партале Catholic.by злучыў Мінск, Віцебск, Гродна, Баранавічы і Магілёў.
Жанна Закрэўская, тэкст і фота.
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі