Бласлаўленне вадзіцеляў і асвячэнне транспартных сродкаў
26 ліпеня пасля кожнай Святой Імшы на ўспамін св.Крыштафа, апекуна падарожнікаў, які ўзгадваецца ў літургічным календары 25 ліпеня, адбылося бласлаўленне вадзіцеляў і асвячэнне транспартных сродкаў.

Перад бласлаўленнем ксёндз-пробашч Андрэй Кулік нагадаў прысутным аб неабходнасці выканання правілаў дарожнага руху і ўзаемнай ветлівасці на дарозе. Святар адзначыў, што дарога  ‒ гэта не месца для праяўлення ўласных жаданняў, а перш за ўсё ‒ павага да іншых. Той, хто вядзе сябе на дарозе некарэктна ў адносінах да іншых удзельнікаў руху, рызыкуе жыццём і бяспекай людзей, ‒ здзяйсняе грэх.
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Мёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by