Памаліліся аб Божым бласлаўненнні на  новы  навучальны год
5 верасня на святой Імшы а 10-ай гадзіне ў касцёле было шмат дзяцей. Усе яны разам з бацькамі прыйшлі каб атрымаць Божае бласлаўленне на новы навучальны год. Падчас Эўхарыстыі маліліся аб дары мудрасці і разважлівасці для дзяцей, іх настаўнікаў, выхавальнікаў і катэхетаў, а таксама за бацькоў, каб былі годным прыкладам для сваіх дзяцей.
У сваёй гаміліі ксёндз-вікарый Аляксандр Дулінец, разважаючы над Евангеллем паводле Марка, звярнуў увагу на важнасць умення слухаць і прамаўляць.
"...Калі мы не слухаем тое, чаму нас навучаюць, мы становімся глуханямымі, бо не можам прамаўляць аб тым, што пачулі. ...Мы часам прад'яўляем высокія патрабаванні да іншых людзей, настаўнікаў, выхавальнікаў, але ці молімся мы за іх, за сваіх дзяцей аб дары мудрасці, разважлівасці ў навучанні."
Напрыканцы Імшы ксёндз-пробашч Андрэй Кулік нагадаў, што распачынаецца не толькі школьны але і катэхетычны год. Бацькі маюць абавязак клапаціцца аб рэлігійным выхаванні сваіх дзяцей, у тым ліку падрыхтоўцы іх праз катэхезу да прыняцця сакрамантаў. Рэлігійнае выхаванне дзяцей - гэта інвестыцыя бацькоў у сваю дастойную старасць.

Заняткі па рэлігіі распачнуцца з наступнага тыдня. Запісацца на катэхезу можна ў спадарыні Наталлі Гарноўскай асабіста або па тэлефоне +375336126869.
Завяршылася набажэнства традыцыйным бласлаўленнем дзяцей і асвячэннем школьных прылад да новага навучальнага года. Святары нагадалі, што асвячэння школьных прылад не гарантуе высокіх вынікаў у вучобе. Толькі старанная праца і адказная вучоба можа прынесці плён.

Жанна Закрэўская, тэкст і фота.
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі