Напрыканцы Імшы, пасля адмысловай малітвы, адбылося асвячэнне школьных прылад.
Ксёндз Алег Зямчонак заахвоціў бацькоў запісваць дзяцей і школьную моладзь на заняткі па рэлігіі, а таксама запрасіў хлопцаў і мужчын далучацца да службы алтара. Быць міністрантам — гэта важная і адказная справа. На занятках хлопцы глыбей знаёмяцца з сэнсам пэўных этапаў святой Імшы, вывучаюць Літургію і Святое Пісанне. Служэнне ля алтара дысцыплінуе і спрыяе ўсвядомленаму ўдзелу ў Эўхарыстыі.
Той, хто мае жаданне праслаўляць Пана Бога сваімі спевамі, запрашаем далучыцца да дзіцячага або дарослага парафіяльнага хору. Спадарыня Яўгенія Баговіч вучыць юных харыстаў не толькі літургічнаму спеву, але заахвочвае іх да супольнай малітвы. Кожную нядзелю, перад святой Імшой а 10-ай гадзіне, удзельнікі дзіцячага хору супольна моляцца на ружанцы.
Нагадваем, што запісацца на заняткі па рэлігіі можна ў спадарыні Наталлі Гарноўскай асабіста або па тэлефоне +375336126869 (дзеці); на заняткі для моладзі і міністантаў — ксёндз Алег Зямчонак, тэл. +375333726846; на заняткі для хору — спадарыня Яўгенія Баговіч, тэл. +375292152186.
Жанна Закрэўская
01.09.2024