Акцыя праводзіцца па ініцыятыве нашых парафіянаў і накіраваная на аказанне дапамогі сацыяльнаму прытулку ў Дзісне, дзе знаходзяцца дзеці, бацькі якіх занядбалі сваімі бацькоўскімі абавязкамі. Карысным падарункам дзецям могуць быць сродкі гігіены (мыла, шампуні, гелі, мачалкі), канцтавары (сшыткі, размалёўкі, алоўкі, папкі, пеналы), спартыўнае абсталяванне і гульні (шашкі, мячы, ракеткі для настольнага тэніса), настольныя і развіваючыя гульні, але толькі НЕ мяккія цацкі (нельга па патрабаваннях санітарных нормаў), а таксама іншыя дробязі і прысмакі.
Рэчы можна прыносіць у касцёл і складаць у спецыяльныя каробкі. Усё сабранае падчас акцыі будзе перададзена ў дзіцячы сацыяльны прытулак у Дзісне на другі дзень Велікодных святаў.