Падтрымалі касцёл у Уле
25 ліпеня госцем нашай парафіі стаў ксёндз Аляксандр Півавар, пробашч парафіі Святой Тройцы ў Уле. Падчас гаміліі святар падзяліўся досведам свайго падарожжа ў Святую Зямлю. Ксёндз Аляксандр адзначыў, што немагчыма перадаць пачуцці, якія ўзніклі пры наведванні тых мясцінаў, дзе нарадзіўся, жыў, прапаведваў, быў укрыжаваны і ўваскрос Езус Хрыстус.  Бэтлеем, Назарэт, Капернаум, Ерузалем... Святыя месцы...
 Для кожнага веруючага католіка святым месцам з'яўляецца таксама касцёл, дзе падчас кожнай святой Імшы мы маем магчымасць сустрэць і прыняць у сваё сэрца Хрыста. Святар заахвоціў прысутных клапаціцца аб сваёй святыні, а таксама  расказаў аб цяжкасцях, якія нападкалі ўльскую парафію ў выніку стыхійнага бедства. Ураганам  быў пашкоджаны дах касцёла і парафіяльнага дома, у якім праводзяцца заняткі па рэлігіі для дзяцей. Ульская парафія нешматлікая і сваімі сіламі не можа справіцца з наступствамі ўрагану, таму ксёндз Аляксандр  звярнуўся да мёрскіх вернікаў з просьбай аб дапамозе. Святар выказаў словы ўдзячнасці ўсім, хто адгукнецца на яго просьбу.

Няхай Усемагутны Бог узнагародзіць усіх ахвярадаўцаў!

Жанна Закрэўская, тэкст і фота
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by