З 23 чэрвеня 2019 года пробашчам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св.Язафата Кунцэвіча і дэканам Мёрскага дэканата прызначаны Андрэй Кулік. Нарадзіўся 26 жніўня 1978 года ў в.Мікелеўшчына Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 2002 годзе скончыў духоўную семінарыю ў г.Тарнаў (Польшча). Святарскія пасвячэнні атрымаў 1 мая 2003 года ў Віцебску з рук біскупа Уладзіслава Бліна.
        Працаваў вікарыем у Гарадку, пробашчам у Падсвіллі (2005-2012гг.), Білеве (2012-2013гг.), Канстанцінаве (2013), Дзеркаўшчыне (2014-2019гг.).     
        З 23 чэрвеня 2019 года вікарыем парафіі прызначаны ксёндз Аляксандр Дулінец. Нарадзіўся 28 жніўня 1976 года ў в.Вішнёўцы Докшыцкага раёна. У 2002 годзе скончыў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт. Святарскія пасвячэнні атрымаў 13 чэрвеня 2002 года ў Параф’янаве з рук біскупа Антонія Дыдыча.
        Працаваў вікарыем у Слоніме, Маладзечне, Верхнядзвінску, Докшыцах, Віцебску, Далёкіх, Расонах. У 2011 годзе скончыў Папскі ўніверсітэт “Antonianum”, абараніў ліцэнзіят па багаслоўі. У 2011-2012гг. быў канцлерам Віцебскай курыі. Выконваў абавязкі пробашча ў Віцебску (2011-2012гг.), Падсвіллі (2012-2018гг.).
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by