НАША СПАДЧЫНА
30 красавіка ля мемарыяльнай дошкі ў гонар воінаў-землякоў, якія ваявалі ў складзе арміі У.Андэрса і ў іншых баявых злучэннях на Заходнім фронце, была ўстаноўлена памятная шыльда, у якой змешчана капсула з зямлёй з Монтэ-Касіна.
16 кастрычніка а 10-ай гадзіне адбылося асвячэнне прыдарожнага крыжа на павароце да вёскі Пціцкія. Шасціметровы крыж, які цяпер узвышаецца на ўзгорку, з'явіўся дзякуючы сям'і Дарожка. Падчас асвячэння пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік адзначыў, што крыж з'яўлецца сведчаннем нашай веры...
З 3 па 10 кастрычніка ў нашай парафіі адбыліся святыя Місіі, якія правялі айцы-рэдэмптарысты Віктар Бохан і Эдвард Пяцельчыц.  Распачаліся Місіі ў нядзелю 3 кастрычніка на святой Імшы а 10-ай гадзіне, калі адбылася сімвалічная перадача ўлады ў парафіі айцам-рэдэмптарыстам.
9 мая гэтага года спаўняецца 9 гадавіна смерці ксяндза-каноніка Уладаса Пятрайціса, які з 11 лістапада 1985 г. па 17 кастрычніка 2000 г. з'яўляўся  пробашчам мёрскай парафіі.  Святар-літовец, які ўсім сэрцам любіў Беларусь, дасканала ведаў беларускую мову і актыўна ўдзельнічаў у адраджэнні Касцёла. Ён запомніўся сваім парафіянам як чалавек адкрыты, шчыры, з невычарпальнай энергія і аптымізмам. 
30 красавіка мы ўзгадваем гадавіну смерці ксяндза Яна Грабоўскага, які амаль 28 гадоў служыў у Мёрскай парафіі. Яго душпастырская дзейнасць выпала на час ваяўнічага атэізму. Людзям забаранялі адкрыта вызнаваць веру, прымаць святыя сакраманты. Аднак, дзякуючы самаахвярнай працы святара на карысць Богу і людзям,  была захавана каталіцкая супольнасць і святыня.
16 кастрычніка а 12 гадзіне ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ўшанавалі памяць беларусаў, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны служылі ў 2 Польскім Корпусе.
16 ліпеня ў Міёры прыбыла польская дэлегацыя на чале з дарадцам пасла Аркадзіўшам Клэмбэкам, каб ушанаваць памяць загінуўшых падчас польска-савецкай вайны 1920 года. 
У канцы чэрвеня ў выдавецтве "Капітал Прынт" выйшла кніга мясцовага краязнаўцы Вітольда Антонавіча Ермалёнка "Святыня над возерам". Духоўна-асветніцкае выданне распавядае пра гісторыю Міёрскага рыма-каталіцкага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ад старажытнасці да сучаснасці.
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by