Завяршылася чарговая сустрэча, а гэта значыць, што Рыцарства Беззаганай жыве і развіваецца на Беларусі. Яго ўдзельнікі людзі рознага сацыяльнага статусу і ўзросту. Маладзейшым удзельнікам сустрэчы быў 11-гадовы хлапчук з Івянца, а старэйшым — 86-ці гадовая жанчына з Удзельскай парафіі. Самы вялікі "стаж" рыцара меў Генрых Бондар з Гродна, які далучыўся да руху яшчэ ў далёкім 1989 годзе. Усе яны праз малітву клапоцяцца пра навяртанне грэшнікаў і тых, хто яшчэ не пазнаў Хрыста, дбаюць пра еднасць хрысціянаў, а таксама пра асвячэнне ўсіх людзей пад апекай і праз пасрэдніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі Беззаганнай.
Жадаючыя далучыцца да Рыцарста Беззаганнай могуць звяртацца да а. Яраслава Марыя Банасяк OFMConv па па тэл.: +375 (33) 696 57 17 (Viber; Telegram).
Жанна Закрэўская
09.06.2024