Далей над кандыдатам чытаецца малітва экзарцызму, бо хрост азначае вызваленне ад граху і сатаны. Галоўным элементам хросту з’яўляецца вада, якая асвячаецца ў Вялікую суботу або непасрэдна перад удзяленнем сакраманту. Пасля галоўнага абраду сакраманту хросту адбываюцца дапаўняльныя абрады — намашчэнне святым алеем, накладанне белага адзення і ўручэнне свечкі.
Хрост — гэта значная падзея для сям'і і важны этап у рэлігійным выхаванні, таму на сакраманце хросту па традыцыі прысутнічалі самыя блізкія людзі. Варта памятаць, што хрост — гэта толькі пачатак, фундамент, які патрабуе далейшага развіцця, брама пераходу да таямніцы хрысціянскай веры і да жыцця паводле прынятай веры. Клапаціцца пра гэта — абавязак бацькоў, хросных і саміх ахрышчаных.
Жанна Закрэўская
07.06.2024