WYSIWYG Web Builder
Два хросты ў адзін дзень
14 ліпеня на святой Імшы а 10-ай гадзіне два маленькія дзіцяці — Карына і Канстанцін, прынялі сакрамант хросту з рук вікарыя ксяндза Алега Зямчонка. Раздзяліць радасць падзеі разам з бацькамі і хроснымі прыйшлі родныя і блізкія.
Сакрамант хросту — гэта заўсёды свята для кожнай парафіі, бо яна ўзрастае новымі яе членамі. Гэта таксама вялікі абавязак, бо парафіяльная супольнасць разам з бацькамі і хроснымі нясе адказнасць за духоўнае і рэлігійнае развіццё ахрышчаных.
Падчас гаміліі ксёндз Алег Зямчонак заклікаў вернікаў стаць сведкамі Евангелля, найперш у сваіх сем'ях, а таксама ў тым асяроддзі дзе мы жывём і працуем. Несці Хрыста і быць прыкладам любові — вось асноўная задача для кожнага з нас.


Жанна Закрэўская
14.07.2024
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by