Памаліліся за фундатараў касцёла
З правага боку ад уваходу у касцёл на сцяне ля алтарнай часткі змешчана памятная табліца. Яна сведчыць аб тым, што святыня пабудавана пробашчам Мёрскім ксяндзом Юзафам Бародзічам на ахвяры грамадскасці з дапамогай парафіян за адзін год. Касцёл узведзены на ўшанаванне Найсвяцейшай Панны Марыі з просьбай аб малітве 3 разы "Ойча наш", 3 разы "Вітай Марыя" і 3 разы "Вечны адпачынак дай ім Пане..." за душу Юзафа Бародзіча і ўсіх фундатараў касцёла, а таксама аб адпраўленні 16 жніўня Святой Імшы і адгаворванні малітвы "Анёл Панскі" за супакой душы ксяндза Юзафа і ўсіх афярадаўцаў.  Святая Імша за Юзафа Бародзіча і ўсіх фундатараў касцёла была адпраўлена а 8-ай гадзіне.
Падчас Святой Імшы быў зачытаны зварот каталіцкіх біскупаў у Беларусі ў сувязі са складанай грамадска-палітычнай сітуацыяй у краіне. Затым супольна памаліліся за Беларусь.

Жанна Закрэўская
16.08.2020
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by