Гісторыя парафіі
Ёды — аграгарадок ў Шаркаўшчынскім раёне, за 20 км ад г. п. Шаркаўшчына.
У 1743 г. Ёды — мясцовасць на тэрыторыі Іказненскай парафіі (Віленская дыяцэзія). Ужо ў 1906 г. у Ёдах, якія ў той час ўваходзілі ў склад парафіі ў Барадзенічах, існавала капліца. Па некаторых звестках, яна знаходзілася ў маёнтку Мірскіх. Наступная згадка пра капліцу ў Ёдах як пра філіяльны касцёл у парафіі ў Барадзенічах адносіцца да 1925 г. 3 душпастырскай паслугай сюды даязджалі святары з Барадзенічаў. У 1927-1928гг. Ёды абсшугоўваў ксёндз Станіслаў Мажэйка, у 1928-1930 гг. — ксёндз Станіслаў Сялюк (1904-1928-10.01.1960), прэфект школ з Барадзенічаў. Затым рэктарам капліцы быў пробашч з Барадзенічаў.
Магчыма, перад вайной распачалася будова новай капліцы — па некаторых звестках капліца была перанесена з бліжэйшай вёскі Валожанкі.
3 другой паловы кастрычніка 1941 г. у Ёдах асеў барадзенцкі вікарый айцец Станіслаў Квяткоўскі. Аднак нямецкія акупацыйныя ўлады пагражалі зачыніць капліцу як "адкрытую без дазволу".
Падчас ваенных дзеянняў капліца, што знаходзілася на тэрыторыі палаца ў маёнтку, была спалена.
У пасляваенны час вернікі пачалі аднаўленне капліцы, але неўзабаве яна была забрана ўладамі. Рашэннем Шаркаўшчынскага выканкама ад 14 мая 1949 г. недабудаваная капліца, што знаходзілася за 300 метраў ад Ёдаў, была перададзена Ёдскай сярэдняй школе і прыстасавана пад інтэрнат.
Доўгі час вернікі Ёдаў наведвалі касцёл у Браславе. 3 28 сакавіка 1993 г. вернікамі Ёдаў апекаваўся ксёндз Бярнард Мар'янскі СОг. Першапачаткова Імша цэлебравалася ў будынку дзіцячага садка. Затым вернікам быў перададзены будынак былой аптэкі, які быў прыстасаваны пад капліцу. 30 красавіка 1994 г. у капліцы цэлебравалася першая святая Імша, яе асвячэнне здзейсніў ксёндз Бярнард Мар'янскі СОг.
30 верасня 1999 г. адбылася рэгістрацыя парафіі.
3 1994 (26.12)-2000 (29.11) г. у Ёдах служыў ксёндз Здзіслаў Петрашэўскі, у 2000-2001 гг. — ксёндз Чэслаў Куцмеж SCJ, затым ксёндз Кшыштаф Мянкіна.
3 2007 г. апеку над Ёдамі прынялі ксяндзы сэрцане. У 2010-2015 гг. тут служыў ксёндз Ежы Ноцунь SCJ.
У 2016-2017 гг. вернікамі Ёдаў апекаваўся ксёндз Ян Пугачоў, адміністратар парафіі ў Германавічах, з 2017 г. па 7 студзеня 2023г. — ксёндз Генадзь Рэйшаль. З 8 студзеня 2023 года ксёндз Генадзь Лаўніковіч SCJ, вікарый Шаркаўшчынскай парафіі.
Паводле дыяцэзіяльнага даведніка "Віцебская дыяцэзія Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі", - Мінск: Медысонт, 2019. - 348 с.