У Эўхарыстыі бралі ўдзел дэкан Мёрскага дэканату кс. Андрэй Кулік, а. Аляксандр Стока OCD з Мядзела, кс.Эдуард Сінкевіч з Варапаева, святары, якія раней працавалі ў Ёдах: кс.Ян Пугачоў з Германавічаў, кс. Чэслаў Куцмеж SCJ з Паставаў, кс. Кшыштаф Сілкоўскі SCJ, а таксама айцы сэрцане з Шаркаўшчыны, якія зараз апякуюцца мясцовай парафіяй: пробашч кс. Віктар Сініцкі і вікарый кс.Генадзь Лаўніковіч.
На пачатку святой Імшы ксёндз Віктар Сініцкі SCJ прывітаў усіх прысутных, якія сабраліся на ўрачыстасць, і ўзгадаў гісторыю мясцовай парафіі і капліцы. Да ўрачыстасці была таксама злачана фотавыстава, на якой можна было пазнаёміцца з асноўнымі момантамі з жыцця парафіі за апошнія трыццаць гадоў.