Шчаслівых святых Калядаў...
27 снежня ў парафіі адзначылі свята Святой Сям'і. На Імшы а 10.00 гадзіне пробашч парафіі Андрэй Кулік запрасіў дзяцей да стаенкі, каб яны маглі лепш зразумець разважанні аб Святой Сям'і. Самыя маленькія змаглі нават дакрануцца да навароджаннага Езуса. Падчас разважанняў святар заахвоціў дзяцей да малітвы "Вітай Марыя..." ля стаенкі ў інтэнцыі сваіх сям'яў.

Пасля літургіі адбыўся невялікі святочны канцэрт, які падрыхтавалі дзеці і моладзь нашай парафіі. Радасцю і цеплынёй напоўніліся сэрцы прысутных ад цудоўных дзіцячых спеваў. Вернікі не шкадавалі апладысментаў для юных артыстаў.

Напрыканцы ксёндз-пробашч Андрэй ад свайго імя і ад імя ўсіх прысутных падзякаваў дзецям і моладзі за цудоўныя спевы. Асаблівыя словы ўдзячнасці за падрыхтоўку канцэрта святар выказаў Яўгеніі Баговіч, якая апякуецца дзіцячым хорам і моладдзю.

Пасля канцэрта дзецям, якія хадзілі на рараты былі ўручаны падарункі, спонсарам якіх стаў Карытас.
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by