Асвяцілі новы прыдарожны крыж
16 кастрычніка а 10-ай гадзіне адбылося асвячэнне прыдарожнага крыжа, які размешчаны на павароце да вёскі Пціцкія. Крыж з'явіўся дзякуючы сям'і Дарожка.

Некалькі гадоў назад былы пробашч парафіі ксёндз Крыштаф Мянкіна сказаў: "На скрыжаванні ўзвышаецца вельмі прыгожы пагорак, шкада, што няма тут крыжа". Гэтыя словы трапілі ў добрую глебу. Іх пачуў і захаваў у сваім сэрцы Казімір Дарожка.
Доўга выношваў ён мару зрабіць і ўсталяваць крыж на павароце да сваёй роднай вёскі. Прадумваў эскізы, рыхтаваў неабходныя матэрыялы. Чалавек творчы і працавіты, ён хацеў зрабіць усё сам, але аднаму не ўсё пад сілу, таму на дапамогу прыйшлі сын, зяць, брат. Пачэсная справа яшчэ больш згуртавала сям'ю. Крыж дастаўлялі і ўсталёўвалі ўсе разам. Шасціметровы металічны крыж цяпер велічна ўзвышаецца на ўзгорку.
Падчас асвячэння пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік адзначыў: "Крыж — гэта сведчанне нашай веры.  Езус казаў: "Кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, прызнае і Сын Чалавечы перад анёламі Божымі" (Лк 12, 8).

Пасля асвячэння супольна памаліліся Вяночак да Божай Міласэрнасці за тых, хто прычыніўся да стварэння і ўсталявання крыжа.
Жанна Закрэўская, тэкст.

Фота і відэа з архіва сям'і Дарожка.
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі