WYSIWYG Web Builder
У Віцебскай дыяцэзіі з нагоды яе 25-годдзя праводзіцца мастацкі конкурс
Віцебская дыяцэзія запрашае прыняць удзел у мастацкім конкурсе усіх ахвотных. Мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца: знаёмства з гісторыяй Віцебскай дыяцэзіі, умацаванне хрысціянскіх традыцый і духоўна-маральных каштоўнасцей, а таксама стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей, моладзі і дарослых.
Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях:

малодшая ўзроставая катэгорыя – 6-12 гадоў;
сярэдняя ўзроставая катэгорыя — 13 – 17 гадоў (уключна);
старэйшая ўзроставая катэгорыя -18 гадоў і старэйшыя.

Час правядзення: кастрычнік – лістапад 2024.

Патрабаванні:

Малюнак на тэму “25 год Віцебскай дыяцэзіі”

Выкананне — розныя тэхнікі

Фармат працы – А4, А3

Адзін аўтар можа даслаць адну работу.

Кожная работа павінна быць падпісана: аўтар, назва, пазначыць узрост, мясцовасць, назва парафіі і тэлефон.

Конкурс праводзіцца ў адзін этап. Малюнкі прымаюцца да 31 кастрычніка 2024 г.

Работы неабходна дасылаць з пазнакай “Мастацкі  конкурс” на адрас: 210032 г. Віцебск, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28

catechesisvitebsk@gmail.com

Работы ўдзельнікаў конкурсу будуць ацэнены кампетэнтным журы, якое вызначыць пераможцаў ва ўзроставых катэгорыях.

Узнагароджванне

Узнагароджванне пераможцаў конкурсу праводзіцца ў кожнай узроставай катэгорыі — I, II, ІІІ месца. Дапускаецца дубліраванне прызавых месцаў (два першыя месцы, два другія і г.д.).

Арганізатары конкурсу могуць адзначыць удзельнікаў конкурсу дадатковымі намінацыямі і прызамі.

Прэзентацыя работ і ўрачыстае ўзнагароджванне адбудзецца 10 лістапада 2024г. па адрасе: 210032 г. Віцебск, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28 (Віцебская катэдра).

Падчас узнагароджвання ўдзельнікі змогуць выступіць і распавесці пра сваю творчую працу.


Сatholicnews.by
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by