Парафіяльныя місіі - прысутнасць Божага Слова сярод нас
3 кастрычніка 2021 г у нашай Парафіі пачнуцца Святыя Місіі. Што гэта такое?
Мы прывыклі да таго, што перад вялікімі святамі нашай веры Касцёл праводзіць рэкалекцыі, дні, у якія з дапамогай спецыяльных казанняў і набажэнстваў хрысціянскія душы рыхтуюцца да таго, каб велічна і з чыстым сэрцам святкаваць Вялікдзень або Божае Нараджэнне. Аднак гэтага мала. Кожная Парафія павінна перажыць не кароткія рэкалекцыі, а праз цэлы тыдзень, дзень у дзень ахвяраваць свой час, сваю ўвагу і засяроджанасць Божаму Слову. Гэта і ёсць Святыя Місіі, якія правядуць для нас айцы рэдэмптарысты.
Святыя Місіі – гэта прысутнасць Божага Слова сярод нас. Цэлы тыдзень, ад 3-га да 10-га кастрычніка, у нашым касцёле будуць праходзіць адмысловыя набажэнствы, святыя Імшы, катэхезы. Некаторыя з іх адрасаваны ўсёй Парафіі, некаторыя – асобным групам (напрыклад: моладзі або дзецям). Прыдзецца выйсці і па-за касцельныя сцены: пройдзем Крыжовым шляхам па вуліцах нашага горада.
Праграма Святых Місій
Нядзеля, 3 кастрычніка 2021г.

Пачатак Святых Мiсiй

БОГ ЁСЦЬ ЛЮБОӮ

08.00
Св. Імша з навукай місійнай
10.00 Св. Імша з навукай місійнай
Пасля св. Імшы: Спатканне для бацькоў
12.00 Св. Імша з навукай місійнай
15.30
Дзісна
18.00 Св. Імша з навукай місійнай

Панядзелак, 4 кастрычніка 2021г.

НАША ЗБАӮЛЕННЕ Ӯ ЕЗУСЕ ХРЫСЦЕ

08.00
Св. Імша з навукай місійнай
16.00 Спатканне для дзяцей (1-7 клас)
18.00 Св. Імша з навукай місійнай.
Пасля св. Імшы - Крыжовы шлях.

Aӯторак, 5 кастрычніка 2021г.

ВЕРА I НАВЯРТАННЕ

08.00
Пакутнае набажэнства
16.00
Спатканне для дзяцей (1-7 клас)
18.00 Пакутнае набажэнства
Пасля Набажэнства – спатканне для моладзі
21.00
Марыйны заклiк

Серада, 6 кастрычніка 2021г.


Дзень Споведзi

КАЛI ЧАЛАВЕК ПАМІРАЕ

07.00
Св. Споведзь
08.00 Св. Імша з навукай місійнай
17.00 Св. Споведзь
18.00 Св. Імша з навукай місійнай
Пасля св. Імшы – спатканне для моладзі
21.00 Марыйны заклiк

Чацвер, 7 кастрычніка 2021г.

ЕЗУС МОЙ ПАН

08.00
Св. Імша. Адарацыя Крыжа
18.00
Св. Імша. Адарацыя Крыжа
21.00 Марыйны заклiк

Пятнiца, 8 кастрычніка 2021г.

ДЗЕНЬ СЯМ'I

08.00
Св. Імша з навукай місійнай
Аднаўленне сужанскіх абяцанняў
18.00
Св. Імша з навукай місійнай
Аднаўленне сужанскіх абяцанняў

Субота, 9 кастрычніка 2021г.

ВОСЬ МАЦI ТВАЯ

08.00
Св. Імша. Намашчэнне хворых.
18.00 Св. Імша. Прысвячэнне Парафіі Маці Божай.
21.00 Марыйны заклiк

Нядзеля, 10 кастрычніка 2021г.


Заканчэнне Святых Мiсiй
БУДЗЬЦЕ СВЕДКАМI


08.00
Св. Імша з навукай місійнай
10.00 Св. Імша з навукай місійнай

12.00 Св. Імша на заканчэнне.
Устанаўленне місійнага Крыжа.
Благаслаӯленне з поӯным адпустам

Шчыра запрашаем да штодзённага ӯдзелу ӯ набажэнствах i да сакраманту споведзi

Св. Місіі вядуць Айцы Рэдэмптарысты
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by