WYSIWYG Web Builder
Набажэнства падзякі за пражыты год
У апошні дзень каляндарнага года ў касцёлах традыцыйна цэлебруецца набажэнства падзякі. У нашай святыні гэтае адмысловае малітоўнае чуванне распачалося а 17-ай гадзіне з выстаўлення Найсвяцейшага Сакраманту.
31.12.2024
У свята Святой Сям'і дзеці нашай парафіі атрымалі падарункі
29  снежня ў свята Святой Сям'і пасля святой Імшы а 10-ай гадзіне пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік уручыў дыпломы і падарункі ўдзельнікам мастацкага конкурсу, які быў прысвечаны срэбнаму юбілею Віцебскай дыяцэзіі. Падарункі таксама атрымалі дзеці, якія наведваюць катэхезу, міністранты і ўдзельнікі дзіцячага хору.
29.12.2024
Вігілія Божага Нараджэння
Вігілія Божага Нараджэння — урачыстае свята, якое завяршае адвэнтавы перыяд. Слова вігілія лацінскага паходжання і азначае чуванне. Традыцыйна ў вігілію Божага Нараджэння адбываецца адмысловая святая Імша — Пастэрка, якая ў нашай святыні распачалася а 22-ой гадзіне.
25.12.2024
Віншаванне на Божае Нараджэнне біскупа Алега Буткевіча
У вігілію Нараджэння Пана свой віншавальны відэазварот да вернікаў кіруе біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
25.12.2024
Са святам Божага Нараджэння!
Ён дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення зышоў з неба. І ўцелавіўся ад Духа Святога з Дзевы Марыі, і стаўся чалавекам. (Нікейска-Канстанцінопальскі сімвал веры)
24.12.2024
Абрад вігілійнай вячэры ў сям’і
У Вігілію Божага Нараджэння на цэнтральным месцы ў пакоі ставяцца яслі з фігурай Дзіцятка Езус. Стол засцілаецца белым абрусам (можна аздобіць яго яловымі галінкамі). Пад абрусам змяшчаецца сена. Пасярэдзіне стала ставіцца вігілійная свечка, святло якой з’яўляецца сімвалам прысутнасці Хрыста. Побач кладзецца Біблія і аплатка.
24.12.2024
Дзень споведзі — важны момант прыгатавання да Божага Нараджэння
20 снежня ў нашай парафіі прайшоў дзень споведзі. У гэты дзень вернікі мелі магчымасць падрыхтаваць сваё сэрца да Нараджэння Пана праз сакрамант пакаяння і паяднання. Духоўнай падрыхтоўцы да свята спрыяла душпастырская навука, якую прамовіў ксёндз Генадзь Лаўніковіч SCJ, вікарый парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне.
20.12.2024
Падрыхтоўка да споведзі
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч выдаў Дэкрэт аб прызначэнні юбілейных святыняў на Святы 2025 год у Віцебскай дыяцэзіі. 18 снежня дакумент быў апублікаваны на сайце Catholicnews.by.
19.12.2024
Падрыхтоўка да споведзі
Набліжаецца свята Божага Нараджэння, па традыцыі мы імкнёмся навесці парадак у сваіх дамах, стараемся чыста прыбраць кожны пакой. Гэта добрыя справы, аднак важна не забыцца прыбраць самы галоўны пакой — нашае сэрца, бо менавіта яно стане месцам нараджэння Збаўцы.
14.12.2024
Як не сапсаваць Адвэнт. 7 падказак
Адвэнт — гэта ўнікальны час у жыцці вернікаў. Касцёл прапаноўвае нам на працягу некалькіх тыдняў вельмі багатую палітру магчымасцяў для большага ўдзелу на чаканне прыйсця Збаўцы.
13.12.2024
Папа Францішак дае поўны адпуст з нагоды юбілею сясцёр назарэтанак
З нагоды 150-годдя з часу заснавання Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанак) Папа Францішак удзяляе ласку юбілейнага адпусту, які можна атрымаць на працягу года з 1 снежня 2024 года да 30 лістапада 2025 года.
10.12.2024
Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Панны Марыі
У літургічным календары Каталіцкага Касцёла 8 снежня адзначаецца ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У сувязі з тым, што ў гэтым годзе 8 снежня прыпадае на ІІ нядзелю Адвэнту, урачыстасць святкуецца ў панядзелак 9 снежня. Кожны католік мае абавязак прыняць удзел у святой Імшы ў гэты дзень.
07.12.2024
Рараты — чакаем Збаўцу разам з Марыяй
Распачаўся Адвэнт — час радаснага чакання прыйсця Хрыста, калі асабліва важным становіцца чуванне, унутраная падрыхтоўка, гатоўнасць сустрэць Збаўцу. Годна падрыхтавацца да Божага Нараджэння дапамагае ўдзел у Раратах.
02.12.2024
Першы пакліканы
30 лістапада ў літургіі Касцёла ўспамінаем святога апостала Андрэя  – чалавека веры і надзеі, які нават праз сваю смерць прывёў да Хрыста вялікую колькасць людзей. Св. Андрэй з’яўляецца апекуном рыбакоў, плыўцоў, добрага сужэнства і дзяцей.
29.11.2024
Як правільна і плённа перажыць Адвэнт?
У нядзелю 1 снежня распачынаецца Адвэнт, таму варта засяродзіцца на тым, што можна зрабіць, каб не размінуцца з Богам, не затрымацца на падарунках пад елкай, паведамленнях, якія рассылаюцца са штампаваным тэкстам віншаванняў. Гэты час менавіта для таго, каб нашай сустрэчы з Богам надаць сэнс, учыніць яе такой, якой заслугоўвае быць, – выключнай.
28.11.2024
Наш зямляк ксёндз канонік Францішак Рудзь абраны старшынёй Праўлення Біблейскага таварыства ў Беларусі
20 лістапада на пасяджэнні Генеральнай канферэнцыі Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь старшынёй Праўлення гэтай арганізацыі быў абраны ксёндз канонік Францішак Рудзь. Біблейскае таварыства з’яўляецца буйным цэнтрам па распаўсюджванні Біблій і іншай духоўнай літаратуры ў краіне.
27.11.2024
Сакрамант хросту і абрад увядзення ў лектары
24 лістапада — ва ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, на святой Імшы а 10-ай гадзіне адбыліся дзве знамянальныя падзеі. Ксёндз Алег Зямчонак удзяліў сакрамант хросту маленькай дзяўчынцы, а таксама здзейсніў абрад увядзення да паслугі лектара.
24.11.2024
«Валадарыць» у хрысціянстве азначае «служыць»
24 лістапада, у апошнюю нядзелю літургічнага года, Касцёл адзначае ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Нягледзячы на тое, што паняцце Божага Валадарства вядома хрысціянам ад самага пачатку існавання Касцёла, урачыстасць Хрыста Валадара была ўстаноўлена менш ста гадоў таму.
22.11.2024
Запрашаем да ўдзелу ў каляднай выставе "Хрыстос нарадзіўся!"
З 24 снежня па 6 студзеня ў нашай святыні будзе наладжана выстава малюнкаў і стаенак "Хрыстос нарадзіўся!" Да ўдзелу ў выставе запрашаем дзяцей, моладзь і людзей старэйшага пакалення. Работы могуць быць як індывідуальныя, так і калектыўныя (сямейныя). Тэхніка выканання работ любая. Галоўнае, каб малюнкі адпавядалі тэматыцы выставы. Работы з указаннем прозвішча, імя і ўзросту аўтара прымаюцца ў сакрыстыі да 22 снежня.
20.11.2024
Найкарацейшая малітва, за якую можна атрымаць адпуст, зойме ўсяго некалькі секунд
Адпуст — гэта падтрымка, якую можа атрымаць чалавек, сутыкаючыся з наступствамі сваіх грахоў, таму варта карыстацца магчымасцямі, якія дае Касцёл. Насамрэч, іх нашмат больш, чым многім можа здавацца, і адна з іх патрабуе малітвы на працягу літаральна ўсяго некалькіх секунд.
20.11.2024
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by