11 лютага — Сусветны дзень хворых
Штогод 11 лютага, ва ўспамін Маці Божай з Люрда, у Каталіцкім Касцёле па ініцыятыве святога Яна Паўла ІІ адзначаецца Сусветны дзень хворых. У гэты дзень падчас Святой Імшы пасля гаміліі ўдзяляецца сакрамант намашчэння хворых усім прысутным хворым і людзям пажылога ўзросту. Сакрамант намашчэння хворых прымаецца ў стане асвячальнай ласкі (чалавек не мае цяжкога граху і паяднаны з Богам праз сакрамант пакаяння).
Успамін святой Агаты
5 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін святой Агаты, панны і мучаніцы. У гэты ж дзень благаслаўляецца «хлеб святой Агаты», вада і студні. Святая Агаты была хрысціянкай, маладой дзяўчынай, якая прынесла Пану Богу абяцанне дзявоцтва. Гэта не спадабалася намесніку Сіцыліі, дзе яна жыла. Была таксама іншая прычына яе мучаніцтва. Як хрысціянка, яна не хацела ўшанаваць багоў, якім паўсюдна пакланяліся ў Рымскай імперыі.
Свята Ахвяравання Пана
2 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята Ахвяравання Пана, якое традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі. У гэты дзень у літургіі ўспамінаецца прынясенне Дзіцятка Езуса ў святыню для выканання абраду ахвяравання, прадпісанага законамі Старога Запавету (гл. Лк 2, 22-39).
Падведзены вынікі выставы "Хрыстос нарадзіўся!"
10 студзеня на Святой Імшы а 10 гадзіне падведзены вынікі выставы малюнкаў і стаенак "Хрыстос нарадзіўся!". На выставе былі прадстаўлены 32 работы: 5 стаенак і 27 малюнкаў. Кожная работа прасякнута радасцю, дабрынёй і дзіцячай непасрэднасцю ўспрымання свята Божага Нараджэння, таму было прынята рашэнне не вызначаць пераможцаў, а ўзнагародзіць усіх ўдзельнікаў выставы-конкурсу.
Урачыстасць Аб'яўлення Пана
6 студзеня Касцёл адзначае ўрачыстасць Аб’яўлення Пана. У гэты дзень успамінаем пакланенне мудрацоў з усходу, што прынеслі Дзіцятку Езусу свае дары: золата, ладан і смірну. Касцёльная традыцыя называе гэтых мудрацоў таксама каралямі (адсюль іншая назва свята — Тры Каралі), а іх пакланенне сімвалізуе пачатак Божага Аб’яўлення язычніцкім народам, прадстаўнікамі якіх яны былі.
Час - гэта найбольшая каштоўнасць...
1 студзеня на Святой Імшы а 12 гадзіне, падчас сваёй гаміліі ксёндз-пробашч Андрэй Кулік запрасіў прысутных задумацца над тым, якой важнай каштоўнасцю для кожнага з нас з'яўляецца час. "...Мы не павінны губляць час на серыялы, малаважныя і бессэнсоўныя справы..."
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by