Юзаф — апякун паўсюднага Касцёла
19 сакавіка Касцёл адзначае ўрачыстасць святога Юзафа, якога Папа Францішак абвясціў асаблівым заступнікам паўсюднага Касцёла ў смутны час сусветнай пандэміі і бязраднасці свету перад ёй. У кантэксце надзвычайнай эпідэміялагічнай сітуацыі Апостальская Пэнітэнцыярыя абвясціла дэкрэт аб поўных адпустах у Год святога Юзафа.
8 снежня 2020 г. быў апублікаваны Апостальскі ліст Папы Patris corde – Бацькоўскім сэрцам, прысвечаны 150-годдзю прызнання св. Юзафа апекуном Каталіцкага Касцёла.
Найлепшая дапамога душам чыстцовым - наша малітва
27 лютага а 10 гадзіне адбылася Святая Імша для ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым Мёрскай парафіі. Цэлебраваў Эўхарыстыю душпастыр Апостальства Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Славамір Самковіч, пробашч парафіі Божай Міласэрнасці ў Пагошчы Браслаўскага дэканата.
Пакліканне - гэта таямніца Божага абрання
21 лютага Мёрскі дэканат наведалі студэнты І курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семiнарыі ў Гродна на чале са сваім куратарам ксяндзом Паўлам Эйсмантам. Студэнты акрамя Мёраў пабывалі таксама  ў Дзісне і Ідолце, дзе расказалі пра сваю навучальную ўстанову і спецыфіку яе дзейнасці.
Крыжовы шлях - дарога збаўлення
Падчас Вялікага посту - перыяду пакаяння і навяртання, многія вернікі ўсё часцей задумваюцца над мукамі Хрыста дзеля збаўлення чалавека. Найбольш поўнаму разуменню сэнсу гэтай вялікай ахвяры Пана Бога садзейнічае ўдзел у набажэнствах Крыжовага шляху.  У нашай святыні Крыжовы шлях праводзіцца кожную пятніцу ў 17.30 і кожную нядзелю ў 9.30.
Навяртайцеся і верце ў Евангелле
17 лютага ў Папяльцовую сераду (Папялец) распачаўся Вялікі пост. Назва “Папялец” паходзіць ад абраду пасыпання попелам, які здзяйсняецца ў гэты дзень у Касцёле. Падчас гаміліі ксёндз-пробашч Андрэй Кулік засяродзіў увагу прысутных на тым, што Вялікі пост - гэта  час малітвы, добрых учынкаў, пастаноў. "...Усе справы, да якіх нас заахвочвае супольнасць Касцёла ў час Вялікага посту, актуальныя таксама ў любы дзень літургічнага года. Малітва, Эўхарыстыя, справы міласэрнасці - усё гэта набліжае нас да Бога."
17 лютага — распачаўся Вялікі пост
Вялікі пост з’яўляецца перыядам супольнага пакаяння. Гэты час «праз напамін аб хросце ці праз падрыхтоўку да яго, а таксама праз пакаянне павінен настроіць вернікаў на святкаванне Пасхальнай таямніцы дзякуючы больш уважліваму слуханню Божага слова і стараннай малітве» (Канстытуцыя Sacrosanctum concilium п. 109), таму заахвочваем вернікаў нашай парафіі да ўдзелу ў набажэнствах Крыжовага шляху, якія будуць праводзіцца кожную пятніцу ў 17.30 і кожную нядзелю ў 9.30, а таксама Песнях жальбы ў нядзелю ў 7.30 - на польскай мове, у 11.30 - на беларускай мове. 
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by