Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Набліжаецца свята Уваскрасення Хрыста. Яно заклікае нас адкласці ў бок клопаты аб штодзённым, палітычныя дыспуты і сваркі. Сёння паўтараем словы апостала Паўла, якія скіраваны да кожнага, незалежна ад таго, у якім напрамку ён хацеў бы ісці: “У імя Хрыста просім: паяднайцеся з Богам!” (2Кар 5,20) Паяднайся з Богам. Прызнай памылкі свайго жыцця ў святле Божых запаведзяў і прынясі годны плён пакаяння.
"Не вы Мяне выбралі, але Я  выбраў вас і прызначыў, каб вы ішлі і прыносілі плён..." (Ян 15,16)
У Вялікі Чацвер Касцёл адзначае ўстанаўленне Езусам сакрамэнтаў Эўхарыстыі і святарства. Мы дзякуем Богу ў гэты дзень за дар Эўхарыстыі (Камуніі), у якой прысутнічае Хрыстос. Мы таксама памятаем і молімся ў такі дзень за святароў, якіх Бог паставіў на нашым духоўным шляху, выпрошваючы для іх святасць.
Святы Пасхальны Трыдуум
Велікодны або Пасхальны Трыдуум — гэта трохдзённыя набажэнствы на ўспамін пакутаў, смерці і ўваскрасення Хрыста, якія распачынаюцца ўвечары ў Вялікі Чацвер і завяршаюцца ў Велікодную Нядзелю. Трыдуум — гэта ўрачыстае адзначэнне падзеяў, з якіх складаецца сутнасць нашай веры. Іх кульмінацыяй з’яўляецца Пасхальная вігілія, якая распачынаецца ўначы ў Вялікую Суботу, калі мы святкуем уваскрасенне Хрыста з мёртвых. На працягу ўсіх гэтых дзён мы ўзгадваем падзеі, з якіх складаецца хрысціянская вера.
Панам ёсць Езус Хрыстус...
У шостую нядзелю Вялікага посту на ўспамін “трыўмфальнага ўваходу Пана Езуса ў Ерузалем”, за тыдзень да  Яго Уваскрашэння, Касцёл адзначае Пальмовую  (Вербную) нядзелю. Гэта нядзеля прысвечана асабліваму разважанню пра муку Пана і непасрэдна рыхтуе нас да перажывання яе ў літургічных абрадах Вялікага тыдня.
У гэты дзень напачатку кожнай Святой Імшы на ўспамін уваходу Езуса Хрыста ў Ерузалем адбываецца абрад асвячэння галінак вярбы і іншых дрэў упрыгожаных кветкамі і стужкамі, а затым  урачыстая працэсія або ўваход.
"Ідзі і адгэтуль больш не грашы..."
Завяршыліся велікапосныя рэкалекцыі, якія правёў айцец-рэдэмптарыст Анджэй Ядкоўскі з Гродна.  У сваіх штодзённых разважаннях святар заахвочваў вернікаў да  асэнсавання ўласнага жыцця ў кантэксце Божых запаведзяў. Айцец Анджэй правёў сустрэчу з моладзю, а таксама даў інтэрв'ю нашаму сайту.
Дух Святы сыдзі...
21 сакавіка ў нашай парафіі распачаліся велікапосныя рэкалекцыі.  У першы дзень рэкалекцый айцец-рэдэмптарыст Анджэй Ядкоўскі звярнуў увагу вернікаў на падрыхтоўку да святкавання Уваскрасення Хрыста. Святар нагадаў пра важнасць малітвы, удзелу ў велікапосных набажэнствах, грунтоўнай падрыхтоўкі да сакраманту споведзі.
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by