Памяць і ўдзячнасць
9 мая на вячэрняй Святой Імшы памаліліся за ксяндза Уладаса Пятрайціса ў 9-ую гадавіну яго смерці, а таксама за тых святароў, якія раней працавалі ў Мёрскай парафіі і адышлі ў вечнасць. Пасля  Літургіі адбылося набажэнства ля магілы былога пробашча, дзе супольна памаліліся вяночак да Божай Міласэрнасці аб спачыне душы святара.
Як свечка на алтары...
9 мая гэтага года спаўняецца 9 гадавіна смерці ксяндза-каноніка Уладаса Пятрайціса, які з 11 лістапада 1985 г. па 17 кастрычніка 2000 г. з'яўляўся  пробашчам мёрскай парафіі.  Святар-літовец, які ўсім сэрцам любіў Беларусь, дасканала ведаў беларускую мову і актыўна ўдзельнічаў у адраджэнні Касцёла. Ён запомніўся сваім парафіянам як чалавек адкрыты, шчыры, з невычарпальнай энергія і аптымізмам. 
Нядзеля Добрага Пастыра
30 красавіка мы ўзгадваем гадавіну смерці ксяндза Яна Грабоўскага, які амаль 28 гадоў служыў у Мёрскай парафіі. Яго душпастырская дзейнасць выпала на час ваяўнічага атэізму. Людзям забаранялі адкрыта вызнаваць веру, прымаць святыя сакраманты. Аднак, дзякуючы самаахвярнай працы святара на карысць Богу і людзям,  была захавана каталіцкая супольнасць і святыня.
На службе Богу і людзям
30 красавіка мы ўзгадваем гадавіну смерці ксяндза Яна Грабоўскага, які амаль 28 гадоў служыў у Мёрскай парафіі. Яго душпастырская дзейнасць выпала на час ваяўнічага атэізму. Людзям забаранялі адкрыта вызнаваць веру, прымаць святыя сакраманты. Аднак, дзякуючы самаахвярнай працы святара на карысць Богу і людзям,  была захавана каталіцкая супольнасць і святыня.
Абраны новы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
14 красавіка ў Мінску прайшло 80-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, прымеркаванае да 30-годдзя адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне. Галоўным пунктам павесткі пленарнага пасяджэння стала абранне новага Старшыні. У выніку галасавання новым Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі быў абраны біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Нядзеля Божай Міласэрнасці
У II Велікодную нядзелю адзначаецца свята Божай Міласэрнасці. Гэтае свята для паўсюднага Касцёла было ўстаноўлена папам Янам Паўлам II у лістападзе 2000 г. 22 лютага 1931 г. Езус Хрыстус аб'явіўся с. Фаустыне Кавальскай у кляштары сясцёр Маці Божай Міласэрнасці ў Плоцку, і паведаміў аб сваім жаданні ўстанавіць свята Божай Міласэрнасці.
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by