Пакутная пілігрымка з копіямі цудадзейных абразоў наведала Мёры
13 чэрвеня Мёры наведалі прадстаўнікі пакутнай пілігрымкі, у якой па краіне вязуць копіі найбольш вядомых марыйных абразоў з беларускіх санктуарыяў, каранаваных папскімі каронамі. Пілігрымка стартавала з Гродна 12 чэрвеня ва ўспамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі. Яе ініцыятар ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк.
Свята Эўхарыстыі
«Свята Эўхарыстыі» — менавіта такую першапачатковую назву мела ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая адзначаецца з ХІІІ стагоддзя. Эўхарыстычная працэсія з чатырма традыцыйнымі алтарамі з’явілася. Першыя звесткі пра яе паходзяць з Германіі, з Кёльна, і адносяцца да ХIV ст.
Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста
3 чэрвеня Касцёл святкуе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Божага Цела), якая адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, таму што ў чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (Вялікі чацвер).
У цэлебрацыі ўрачыстасці Божага Цела Касцёл складае падзяку Збаўцу за дар Найсвяцейшага Сакраманту, у якім Ён сам прабывае са сваім народам.
Першая Святая Камунія
30 мая ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы 26 дзяцей нашай парафіі ўпершыню прынялі Езуса Хрыста ў сакраманце Эўхарыстыі. Разам з бацькамі, хроснымі, роднымі і знаёмымі ўся парафія святкавала гэтую радасную падзею, дзякуючы Пану Богу за вялікі дар Цела і Крыві Езуса Хрыста.
Зялёныя святкі: павеў Духа Святога ў кожны дом
Спасланне Святога Духа можна лічыць пачаткам, нараджэннем Касцёла. Яно дапаўняе аб’яўленне Бога людзям. У Старым Запавеце з’яўляецца Бог Айцец, пазней Ён пасылае ў свет Сына, які ў ахвяру за чалавецтва памірае на крыжы, але на трэці дзень паўстае з памерлых.
Адзіны падыход да перакладу Слова Божага
На сённяшні дзень існуе некалькі выданняў Бібліі на беларускай мове. У іх мы можам сустрэць розныя падыходы да перакладу асабістых імён і геаграфічных назваў. Чаму так адбываецца і ці мае гэта прынцыповае значэнне? На гэта і іншыя пытанні адказвае доктар біблійнай тэалогіі пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі ксёндз Сяргей Сурыновіч.
11.05.2021
На якіх мовах размаўляў Езус?
На якой мове размаўляў Езус? Натуральна меркаваць, што на арамейскай, але пытанне не такое простае, як здаецца. У першым стагоддзі ў Палестыне размаўлялі на чатырох мовах: латыні, грэцкай, іўрыце і арамейскай. Пакінем латынь у супакоі, паколькі рымскія ўлады выкарыстоўвалі яе толькі пры вырашэнні палітычных і адміністрацыйных пытанняў.
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by