Падтрымалі касцёл у Уле
25 ліпеня госцем нашай парафіі стаў ксёндз Аляксандр Півавар, пробашч парафіі Святой Тройцы ў Уле. Падчас гаміліі святар падзяліўся досведам свайго падарожжа ў Святую Зямлю, расказаў аб цяжкасцях, якія нападкалі ўльскую парафію ў выніку стыхійнага бедства. Напрыканцы ксёндз Аляксандр звярнуўся да мёрскіх вернікаў з просьбай дапамагчы аднавіць святыню.
25.07.2021
Бласлаўленне кіроўцаў і асвячэнне транспартных сродкаў
25 ліпеня Касцёл адзначае ўспамін св. Крыштафа, які з’яўляецца апекуном тых, хто знаходзіцца ў дарозе. У гэты дзень у каталіцкіх святынях адбываецца бласлаўленне кіроўцаў і транспартных сродкаў. Традыцыя бласлаўляць машыны і іншы транспарт ва ўспамін св.Крыштафа з’явілася ў 1934 годзе.
25.07.2021
Парафіі ў Уле патрэбна дапамога
25 чэрвеня пацярпеў ад стыхіі касцёл у Уле: у ім часткова пашкоджаны дах. Зараз ульская парафія нешматлікая і сваімі сіламі не можа справіцца з наступствамі ўрагану. Таму пробашч парафіі ксёндз Аляксандр Півавар звяртаецца да ўсіх неабыякавых людзей з просьбай аб дапамозе. 25 ліпеня ў нашай парафіі пасля кожнай Святой Імшы будуць збірацца ахвяраванні на рамонт даху касцёла ў Уле.
18.07.2021
"Хто будзе выконваць волю Божую, той Мне брат, і сястра, і маці" (Мк 3, 35)
16 ліпеня ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль у Ідолта адбыўся парафіяльны адпуст. Канцэлебраваную Святую Імшу ўзначаліў канцлер Віцебскай дыяцэзіі ксёндз-канонік Віктар Місевіч. Падчас урачыстасцей была асвечана ўстаноўленая ў святыні фігура Маці Божай Шкаплернай.
16.07.2021
Урачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла
29 чэрвеня Касцёл святкуе ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла. Прыняўшы заклік абвяшчаць Евангелле ўсяму свету, яны прыклалі шмат намаганняў, каб данесці да як мага большай колькасці людзей праўду аб Уваскрослым і Жывым Хрысце.
28.06.2021
"Дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх" (Мц18,20)
27 чэрвеня а 15-ай гадзіне ў капліцы святога Міхала Арханёла ў вёсцы Стэфанова Міёрскага сельсавета адбылася ўрачыстая Святая Імша ў гонар нараджэння  Яна Хрысціцеля. У  гэтым годзе на мясцовы фэст сабралася не так шмат людзей, але Езус кажа "Дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх" (Мц 18, 20). 
27.06.2021
Не гасне памяць праз гады...
26 чэрвеня а 13-ай гадзіне на могілках у вёсцы Падзявы Перабродскага сельсавета адбылася Святая Імша за памерлых. З  80-ых гадоў мінулага стагоддзя штогод у апошнюю суботу чэрвеня родныя і блізкія тых, хто пахаваныя на могілках, збіраюцца разам, каб не толькі прыбраць магілы, але супольна са святаром памаліцца за душы  памерлых.
26.06.2021
Найбольшы сярод народжанных ад жанчыны...
24 чэрвеня Касцёл адзначае ўрачыстаць Нараджэння святога Яна Хрысціцеля. Постаць Яна Хрысціцеля, якога Езус назваў «найбольшым сярод народжаных ад жанчыны», знаходзіцца ў цэнтры гісторыі збаўлення дзякуючы асаблівай місіі гэтага святога быць папярэднікам Сына Божага на зямлі. Пра яго гавораць усе евангелісты. Нараджэнне святога Яна было прадказана Арханёлам Габрыэлем яго бацьку, святару Захарыю, а пры яго з’яўленні на свет прысутнічала Найсвяцейшая Панна Марыя.
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by