Памаліліся аб Божым бласлаўненнні на  новы  навучальны год
5 верасня на святой Імшы а 10-ай гадзіне памаліліся за вучняў, настаўнікаў, выхавальнікаў і катэхетаў. Напрыканцы Эўхарыстыі адбылося традыцыйнае бласлаўленне дзяцей і асвячэнне школьных прылад да новага навучальнага года. Ксёндз-пробашч Андрэй Кулік нагадаў аб занятках па рэлігіі, якія пройдуць у новым катэхетычным годзе.
05.09.2021
Восьмы мастацкі пленэр завяршыўся ў Друі
22 жніўня святой Імшой і вернісажам завяршыўся Восьмы мастацкі пленэр у Друі, у якім прынялі ўдзел 25 мастакоў з усёй Беларусі. Цэлебрантам святой Імшы і ганаровым госцем імпрэзы стаў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
22.08.2021
Урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў прайшлі ў Браславе
20-21 жніўня ў Браславе прайшлі ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў. Праграма набажэнстваў была разнастайнай: малітоўныя чуванні, вечар арганнай музыкі, ружанцовая малітва, працэсія  з абразом Маці Божай Валадаркі Азёраў і свечкамі па вуліцах горада, магчымасць споведзі і Эўхарыстыя.
21.08.2021
Марыя - Каўчэг Запавету
15 жніўня а 15-ай гадзіне ў нашай святыні адбылася галоўная парафіяльная ўрачыстасць. Канцэлебраваную святую Імшу ўзначаліў канцлер Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Віктар Місевіч. Гамілію прамовіў доктар біблійнай тэалогіі пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі ксёндз Сяргей Сурыновіч.
15.08.2021
Клерык Міхаіл Вішнеўскі SDB аднавіў манаскія абяцанні
14 жніўня ў смаргонскай парафіі Св. Міхала Арханёла наш зямляк клерык Міхаіл Вішнеўскі SDB аднавіў свае манаскія абяцанні на рукі рэгіянальнага настаяцеля салезіянскага таварыства на Беларусі ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB, паведамляе sdb.by.
14.08.2021
Ушанавалі росіцкіх мучанікаў
6-7 жніўня адбылася малітоўная сустрэча ў гонар благаслаўлёных святароў марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Урачыстасці распачаліся вечарам 6 жніўня Акафістам росіцкім мучанікам. Затым адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту. Кульмінацыяй урачыстасцяў стала святая Імша апоўначы.
7.08.2021
У вёсцы Латышкі адбылася святая Імша за памерлых
30 ліпеня а 13-ай гадзіне на могілках у вёсцы Латышкі Перабродскага сельсавета адбылася святая Імша. Традыцыя супольнай малітвы за памерлых у апошнюю суботу ліпеня існуе больш 35-ці гадоў. Перад Імшой вернікі памаліліся ружанец за памерлых,  жадаючыя прыступілі да сакраманту споведзі.
30.07.2021
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by