Пазнаць і прыняць праўду пра сябе...
23 кастрычніка а 10-ай гадзіне адбылася святая Імша для ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым, якую цэлебраваў душпастыр руху ксёндз Славамір Самковіч. Пасля Эўхарыстыі прайшло абмеркаванне пытанняў, якія хвалявалі чальцоў Апостальства.
23.10.2021
Далучыліся да малітоўнай акцыі
18 кастрычніка прайшла міжнародная малітоўная акцыя "Мільён дзяцей моліцца на  Ружанцы". Сусветную ініцыятыву арганізаваў Папскі фонд «Дапамога Касцёлу ў патрэбе». У гэтым годзе да малітоўнай акцыі далучыліся дзеці нашай парафіі. Малітоўнае чуванне адбылося перад святой Імшой а 18-ай гадзіне.
18.10.2021
Асвяцілі новы прыдарожны крыж
16 кастрычніка а 10-ай гадзіне адбылося асвячэнне прыдарожнага крыжа на павароце да вёскі Пціцкія. Шасціметровы крыж, які цяпер узвышаецца на ўзгорку, з'явіўся дзякуючы сям'і Дарожка. Падчас асвячэння пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік адзначыў, што крыж з'яўлецца сведчаннем нашай веры...
16.10.2021
Святыя Місіі - прысутнасць Божага Слова сярод нас
З 3 па 10 кастрычніка ў нашай парафіі адбыліся святыя Місіі, якія правялі айцы-рэдэмптарысты Віктар Бохан і Эдвард Пяцельчыц.  Распачаліся Місіі ў нядзелю 3 кастрычніка на святой Імшы а 10-ай гадзіне, калі адбылася сімвалічная перадача ўлады ў парафіі айцам-рэдэмптарыстам.
10.10.2021
У Новым Пагосце завяршылася 40-гадзінная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту
Штогод 17 верасня ў дзень атрымання стыгматаў святым Францішкам Асізскім (1223г.) у парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў вёсцы Новы Пагост адзначаецца ўрачыстаць. Гэты дзень у парафіі асаблівым чынам пачалі ўшаноўваць з другой паловы ХІХ стагоддзя, калі тут пэўны час працавалі айцы францішкане.
17.09.2021
Юзаф Станеўскі прызначаны арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім
14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, Папа Францішак прызначыў арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Юзафа Станеўскага, тытулярнага біскупа Табаікары, да гэтага часу — дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі.
14.09.2021
Унікальная выставава абразоў адкрылася ў Друі
8 верасня дзякуючы намаганням пробашча кс.Сяргея Сурыновіча ў Друйскую святыню прыбыў абраз Маці Божай Бялыніцкай, а 10 верасня ў былым бернардынскім кляштары была адкрыта выстава абразоў XVII-ХІХ стагоддзя з касцёлаў Беларусі, што зараз знаходзяцца ў фондах музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук.
12.09.2021
Парафіяльныя місіі - прысутнасць Божага Слова сярод нас
3 кастрычніка 2021 г у нашай Парафіі пачнуцца Святыя Місіі. Што гэта такое?
Мы прывыклі да таго, што перад вялікімі святамі нашай веры Касцёл праводзіць рэкалекцыі, дні, у якія з дапамогай спецыяльных казанняў і набажэнстваў хрысціянскія душы рыхтуюцца да таго, каб велічна і з чыстым сэрцам святкаваць Вялікдзень або Божае Нараджэнне. Аднак гэтага мала. Кожная Парафія павінна перажыць не кароткія рэкалекцыі, а праз цэлы тыдзень, дзень у дзень ахвяраваць свой час, сваю ўвагу і засяроджанасць Божаму Слову.
5.09.2021
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by