WYSIWYG Web Builder
Мёрскія вернікі падтрымалі парафію ў Лужках
4 жніўня наш касцёл наведаў пробашч парафіі Святога Арханёла Міхала ў Лужках ксёндз Іван Кароткін. Святар прамовіў гамілію, а таксама звярнуўся да мёрскіх вернікаў з просьбай аказаць падтрымку ў аднаўленні лужкаўскай святыні.
Як адзначыў ксёндз Іван, касцёл у Лужках вельмі стары (пабудаваны з цэглы пры кляштары піяраў у 1744-1756 гг.). Святыня велічная і прыгожая, аднак яна патрабуе рамонту. Спраў вельмі шмат. Так неабходна аднаўленне тынкоўкі і фарбаванне як унутры святыні, так і са знешняга боку. Лужкаўская парафія невялікая. Усяго каля 180 вернікаў, а на святую Імшу ў нядзелю прыходзіць увогуле толькі пятая частка. Таму ўласнымі сіламі аднавіць святыню і надаць ёй годны выгляд вельмі складана.
Пасля кожнай святой Імшы мёрскія парафіяне змаглі скласці ахвяраванні на рамонт святыні ў Лужках.

Ксёндз Іван Кароткі выказаў шчырыя словы ўдзячнасці пробашчу нашай парафіі ксяндзу Андрэю Куліку за магчымасць сабраць ахвяраванні, а ўсім парафіянам
за малітоўную і фінансавую падтрымку.

Жанна Закрэўская

04.08.2024
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by