Хрыстос нарадзіўся! Увесь свет узвесяліўся...
24 снежня а 22.00 гадзіне Святой Імшой (Пастэркай) урачыста распачаліся святкаванні Божага Нараджэння. Каб пачуць радасную навіну аб нараджэнні збаўцы  Езуса Хрыста ў святыні разам сабраліся дарослыя і дзеці. У паўмзроку яслі чакалі маленькае дзіцятка... Таму, напэўна, сімвалічным было тое, што ўрачыстая працэсія да ясляў вырушыла пад спевы дзіцячага хору. Затым, падчас літургіі, іх змяніў дарослы хор.
У сваёй гаміліі ксёндз-пробашч  Андрэй Кулік, разважаючы над таямніцай нараджэння збаўцы Езуса Хрыста, выказаў надзею, што ў кожнага прысутнага на Імшы ў сэрцы нарадзіўся Езус Хрыстус. Святар адзначыў, што мы павінны памятаць і маліцца за тых, хто з прычыны хваробы не можа прысутнічаць на літургіі, а асаблівым чынам - за медыцынскіх работнікаў, якія самаахвярна працуюць на карысць бліжняга.
Напрыканцы Святой Імшы ксёндз Андрэй павіншаваў усіх са святам Божага Нараджэння, а таксама падзякаваў тым, хто дапамагаў прыбіраць святыню, рыхтаваў яслі, выставу дзіцячых работ, упрыгожваў літургію служэннем і спевамі. Пробашч запрасіў усіх да ўдзелу ў набажэнствах на працягу атавы Божага Нараджэння.
25 снежня радасная навіна аб нараджэнні збаўцы гучала падчас кожнай літургіі.
26 снежня ўзгадалі першамучаніка Стэфана.
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by