Пакутная пілігрымка з копіямі цудадзейных абразоў наведала Мёры
13 чэрвеня Мёры наведалі прадстаўнікі пакутнай пілігрымкі, у якой па краіне вязуць копіі найбольш вядомых марыйных абразоў з беларускіх санктуарыяў, каранаваных папскімі каронамі:   абраза Маці Божай Будслаўскай, Браслаўскай, Бялынічскай, Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі, Маці Божай Тракельскай, Маці Божай Лагішынскай (Каралевы Палесся), абраза Маці Божай Выратавальніцы з Брэста і Маці Божай Кангрэгацкай, што ў Гродне.
Пілігрымка стартавала з Гродна 12 чэрвеня ва ўспамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі. Яе ініцыятар ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк. Пілігрымка з адначасовай перэгрынацыяй праходзіць у інтэнцыі адбудовы пасля пажару базылікі Маці Божай Будслаўскай, а таксама з малітвай аб міры, адраджэнні веры і абароне ад каранавірусу. Шлях пілігрымаў пралягае ўздоўж беларускай мяжы. У першы дзень пілігрымы праехалі амаль пяцьсот кіламетраў і спыніліся на адпачынак у Браславе, а на наступны дзень па дарозе да Магілёва завіталі і ў нашу святыню. Завяршыцца пілігрымка 18 чэрвеня ў Гродна замкнуўшы кола па краіне.

У пілігрымцы бярэ ўдзел спецыяльны карэспандэнт Catholic.by Віктар Ведзень, які вядзе фотадзённік гэтай гістарычнай падзеі.

Фота з сайта Catholic.by
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by