Пілігрымка з'яўляецца адной сям'ёй, дзе няма "Я", а толькі "МЫ", як супольнасць, як Божыя дзеці, як браты і сёстры ў Хрысце. Да гэтай сям'і далучаюцца таксама і тыя, хто вітае, частуе, прымае пілігрымаў на начлег, таму пілігрымы заўсёды з удзячнасцю моляцца за сваіх дабрадзеяў.
Хай усемагутны Бог адудзячыць усім вернікам друйскай, ідолтаўскай, мёрскай, павяцкай, верхнядзвінскай і іншых парафій за тое, што ад шчырага сэрца штогод прымаюць пілігрымаў на іх шляху.
Жанна Закрэўская
31.07.2024