З 19 па 24 жніўня ў Друі праходзіў мастацкі пленэр, які ў гэтым годзе сабраў не толькі майстроў пэндзля і алоўка, але і фотамастакоў. У нядзелю (25 жніўня) у кляштары пры касцёле дзейнічала выстава работ мастакоў, якая завяршылася падвядзеннем вынікаў працы.