WYSIWYG Web Builder
Праграма адкрытага турніру Віцебскай дыяцэзіі па міні-футболе сярод міністрантаў
З нагоды юбілею 25-годдзя Віцебскай дыяцэзіі 11 ліпеня ў Мёрах пройдзе адкрыты турнір па міні-футболе сярод міністрантаў. Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца каманды рыма-каталіцкіх парафій з усёй Беларусі.
Праграма турніру:

9.00
— прыезд і рэгістрацыя каманд (касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, вул.Кірава, 7);
9.30 — супольная малітва;
10.00 — жараб'ёўка;
10.30 — міні-экскурсія "Гісторыя мёрскага касцёла";
11.00 — адкрыццё турніру на стадыёне Мёрскай сярэдняй школы №3;
11.30 — групавы этап (дзве лепшыя каманды з кожнай групы праходзяць у плэй-оф);
14.00 — абед (ААТ "Металапракатная кампанія", вул.Металургаў 1);
15.30 — плэй-оф, матч за 3 месца, фінал;
18.00 — падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў;
18.30 — закрыццё турніру.

Гульня паміж камандамі будзе складацца з двух таймаў па 15 хвілін, падчас якой на полі могуць знаходзіцца па 4 палявыя гульцы і адзін брамнік. Замены — неабмежаваная колькасць.

Умовы ўдзелу:

Максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі 8 міністрантаў і адзін апякун.

Узроставая катэгорыя: вучні 8–11 класаў, якія абавязкова павінны мець пісьмовы дазвол ад бацькоў на ўдзел у спаборніцтвах.

Акрамя спаборніцтваў па міні-футболе прадугледжаны конкурс на веданне Літургіі, Святога Пісання і гісторыі Віцебскай дыяцэзіі.

Для ўдзелу ў турніры да 20 чэрвеня неабходна дасласць заяўку (адкрыць) на электронны адрас ziemchonak@mail.ru і прайсці рэгістрацыю па спасылцы (тут).

Кожная каманда ўдзельнікаў павінна мець спартыўную форму (спартыўны абутак, шорты, майкі аднаго колеру), а таксама бадзёры настрой.
Па ўсіх арганізацыйных пытаннях можна звяртацца па тэл.: +375 33 372 68 46 (МТС) — кс. Алег Зямчонак.

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by