Чырвоныя ружы, як сімвал вялікай павагі і любові, вернікі ўручылі свайму, ужо былому пробашчу, з пажаданнем плённай працы ў новым месцы на ніве Пана.
Завяршальным падарункам стала песня "На развітанне...", якую выканаў парафіяльны хор пад прыгожыя і шчымлівыя акампаніменты скрыпкі.
На тварах многіх вернікаў слёзы... Так бывае заўсёды, калі надыходзіць час развітвацца з тымі, да каго мы прызвычаіліся і аддалі частку свайго сэрца. Хто шчыра і добрасумленна нясе служэнне ў нашым асяроддзі.