WYSIWYG Web Builder
Росіцкі санктуарый запрашае пілігрымаў на зімовыя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў, мучанікаў Другой сусветнай вайны
17 лютага ў Росіцкім санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі адбудуцца ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры, святароў марыянаў.
Росіца — вёска ў Верхнедзвінскім раёне Віцебскай вобласці, дзе ў лютым 1943 года разам з парафіянамі прынялі мучаніцкую смерць ксяндзы марыяне: благаслаўлёныя Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра.

Ва ўспамін гэтай трагічнай падзеі штогод у лютым у росіцкім санктуарыі адбываецца ўрачыстая святая Імша і працэсія да месца мучаніцкай смерці.
Праграма

11.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з магчымасцю споведзі;
12.00 – святая Імша;
13.30 – працэсія на месца мучаніцтва і заканчэнне ўрачыстасцяў.

Пасля працэсіі для ахвотных будзе падрыхтавана гарбата і невялікі пачастунак.


Увага! Вёска Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне. Для бяспечнага прыезду абавязкова неабходна мець пры сабе пашпарт.

Catholic.by
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by