Служба алтара
Служба каля алтара падзяляецца на пэўныя ступені. Першая ступень – аспірант. Аспірант – гэта асоба, якая рыхтуецца стаць міністрантам. Ён не выконвае ніякіх функцый, а толькі назірае і вучыцца.

Наступная ступень - гэта міністрант. Міністрант — гэта хлапчук або юнак, які прыслужвае святару ў ходзе імшальнай літургіі. Слова ministrant у перакладзе з лацінскай мовы азначае «той, хто служыць, прыслужвае», а значыць, міністрант — гэта той, хто дапамагае святару пры цэлебрацыі літургіі.

Міністрант з’яўляецца памочнікам — ён дапамагае святару падчас цэлебрацыі Святой Імшы і падчас іншых літургічных набажэнстваў. Яго заданнем з’яўляецца падрыхтоўка ахвярных дароў, а таксама іншага роду дапамога, напрыклад, пры апрананні святара перад літургіяй. Міністрант — гэта той, хто нясе знакі, ён падае пэўныя вызначаныя прадметы, якія з’яўляюцца неабходнымі для літургіі і маюць важнае значэнне. Гэтыя прадметы павінны дапамагчы вернікам, указваючы ім на іншую рэчаіснасць. Міністрант павінен сам быць знакам — сваёй паставай ён паказвае, як трэба перажываць літургію.  Недастаткова толькі пасіўна прымаць у ёй удзел, але неабходна актыўна ўдзельнічаць. Праз сваё служэнне міністрант сведчыць аб тым, што кожнае літургічнае набажэнства, якое адпраўляецца ў касцёле, — гэта не толькі справа святара, але справа ўсяе парафіі і ўсіх вернікаў. Па-за касцёлам міністрант сваімі паводзінамі павінен указваць іншым людзям шлях да Хрыста. Ён таксама павінен як мага больш годна прадстаўляць Касцёл па-за набажэнствамі, гэта значыць, пры выкананні хатніх, школьных абавязкаў і іншых. Літургічнае адзенне міністранта – гэта белая комжа.
(Паводле кнігі «Рухі і супольнасці», «Pro Christo» 2006)

Лектар
– гэта служэнне ў Каталіцкім Касцёле з абавязковым чытаннем у ходзе Святой Імшы і іншых набажэнстваў Святога Пісання, за выключэннем Евагелля. Пры неабходнасці лектар дапамагае таксама ў падрыхтоцы літургічных цырымоній, можа выконваць абавязкі кантара і евангіліста.

Літургічнае адзенне лектара – гэта белая альба (калі яе пакрой патрабуе гэтага) падперазаная на сцёгнах цынгулумам (вяроўкай) і дапоўненая гумералам, які прыкрывае свецкае адзенне вакол шыі.

Падрыхтоўкай міністрантаў і лектараў у парафіі займаецца ксёндз-вікарый Аляксандр Дулінец (+375292996511)
Пасвячэнне ў лектары Багдана Варонькі (1 сакавіка 2020 года)
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by