Пазнаць і прыняць праўду пра сябе...
23 кастрычніка а 10-ай гадзіне адбылася святая Імша для ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым, якую цэлебраваў душпастыр руху ксёндз Славамір Самковіч. Чарговая сустрэча была прысвечана тэме пакаяння і навяртання.
У сваёй гаміліі ксёндз Славамір адзначыў: "Усё, што мы можам зрабіць для сябе. Наколькі мы можам сябе забяспечыць на будучыню, на духоўнае наша жыццё ў будучым свеце, можам зрабіць сёння толькі мы, толькі самі... Найбольшая любоў праяўляецца тады, калі мы пазнаём і прымаем праўду пра сябе..."
Пасля Эўхарыстыі жадаючыя сабраліся на сустрэчу са святаром каб абмеркаваць хвалюючыя пытанні, падзяліцца досведам уласнага жыцця на шляху да веры.
Жанна Закрэўская, тэкст, фота, відэа
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі