Цёплае сонечнае надвор’е спрыяла добраму настрою і паспяховаму правядзенню сустрэчы. Пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік, размясціўшыся на газоне разам з дзецьмі, падвёў вынікі дзейнасці службы алтара і дзіцячага хору. Міністранты і дзяўчаты расказалі пра свае дасягненні, падзяліліся ўражаннямі ад заняткаў і папярэдніх спатканняў, выказалі свае прапановы на будучае.
Праграму сустрэчы працягнулі разнастайныя гульні, які правяла Яўгенія Баговіч. Пакуль удзельнікі спаткання бавілі час у гульнях, ксёндз Алег Зямчонак смажыў кілбаскі. Пасля забаў, дзеці з ахвотай і апетытам частаваліся прысмакамі. Час праляцеў хутка і незаўважна.