ПАМЯТНЫЯ ДАТЫ
20 гадоў назад, 1 мая 2003 года, у віцебскай катэдры св.Барбары з рук ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі біскупа Уладыслава Бліна сакрамант пасвячэння ў ступень прэзбітарату атрымалі чатыры кандыдаты: Эдвард Нарадоўскі, Генадзь Добрук, Леанід Мозгель і Андрэй Кулік. Так склалася, што Божы провід усіх іх звязаў з нашай Міёршчынай.
17 мая 35-ую гадавіну з дня прыняцця прэзбітэрскага пасвячэння адзначае ксёндз пралат Крыштаф Мянкіна, які 29 гадоў свайго пастырскага служэння  аддаў Беларусі, 19 з іх быў пробашчам нашай парафіі.
105 гадоў назад 13 мая 1917 года непадалёк ад маленькай партугальскай  вёскі Фаціма тром маленькім пастушкам Люцыі, Жасінце і Францішку з’явілася Маці Божая. Панна Марыя аб’яўлялася дзецям кожны 13 дзень месяца на працягу паўгода.
9 мая спаўняецца 10 гадоў з дня смерці ксяндза каноніка Уладаса Пятрайціса, які з 11 лістапада 1985 г. па 16 кастрычніка 2000 г. быў пробашчам Мёрскай парафіі. У гэты ж перяд ён  выконваў таксама душпастырскую дзейнасць у Лявонпалі, Вяце, Новым Пагосце, Ідолце, Дзісне, Друі, Верхнядзвінску.
18 сакавіка 2022 года 50-гадовы юбілей адзначыў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Святарская фармацыя Яго Эксцэленцыі пэўны час праходзіла ў нашай парафіі.
5 сакавіка 2022 года спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння ксяндза інфулата Юзафа Марціноўскага, доктара тэалогіі, каноніка Капітулы Вроцлаўскай архідыяцэзіі,  дзіцячыя і юнацкія гады якога прайшлі на нашай мёрскай зямлі.
2 лютага 1997 года ў свята Ахвяравання Пана Святы Айцец Ян Павел ІІ устанавіў Сусветны дзень кансэкраванага жыцця, даўшы магчымасць Касцёлу больш глыбока задумацца над жыццём, якое прысвячаецца Богу. Найсвяцейшая Маці ахвяруе Пану Богу найвялікшы дар, які атрымала, – Сына, Езуса Хрыста, – тым самым прыносячы ў ахвяру сябе. Падобную ахвяру – сябе саміх – у любові да Езуса складаюць кансэкраваныя асобы.
5 студзеня 2002 года адбыўся першы фестываль каляднай песні “Зорка Бэтлеема”. На конкурс сабраліся 9 калектываў з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі.
Юбілей 2025 года стане 27-м чарговым юбілеем у гісторыі Касцёла. Юбілейны або Святы год адзначаецца ў Касцёле кожныя 25 гадоў і пачынаецца 24 снежня.
27 лістапада 2030 года будзе адзначацца 200-я гадавіна аб'яўлення Маці Божай святой Кацярыне Лябурэ.
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by