9 мая Касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана. Хрыстус пасля свайго ўваскрасення неаднаразова аб’яўляўся вучням, а на саракавы дзень на іх вачах узнёсся на неба з Аліўнай гары. Выраз «Унебаўшэсце Пана» паходзіць з апісання гэтага факту св. Лукой у Дзеях Апосталаў (пар. Дз 1, 9–11).