ВЕРА І ТРАДЫЦЫІ
Забабоны, якія прыйшлі да нас з глыбокай старажытнасці і паходзяць ад паганскіх абрадаў, вераванняў і звычаяў, так моцна зрасліся з нашым штодзённым жыццём, што сталі для многіх звычайнай справай. Вера ў забабоны, павер’і, гараскопы і магію з’яўляецца грахом супраць першай запаведзі Божай.
У жыцці веруючага чалавека важнае месца займаюць матэрыяльныя знакі, якія накіроўваюць да Пана Бога. Тут маюцца на ўвазе розныя прадметы рэлігійнага культу, якія дапамагаюць лепш дасягнуць засяроджанасці, маліцца, сведчаць аб прыналежнасці да рэлігійнай супольнасці. Імі з’яўляюцца, напрыклад, Святое Пісанне, абразы, выявы святых, ружанцы, малітоўнікі, шкаплеры, свечкі, крыжыкі, медалікі, пярсцёнкі, пальмовыя галінкі, старонкі з рознымі малітвамі і інш.
Паводле каталіцкай традыцыі, асвечаная вада належыць да сакраманталіяў. Чым з’яўляюцца сакраманталіі? Як кажа нам Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, гэта прадметы або дзеянні, якія, дзякуючы малітве Касцёла, указваюць на духоўныя даброты і асвячаюць штодзённае жыццё веруючага чалавека, рыхтуючы яго да больш глыбокага прыняцця і перажывання канкрэтнага сакраманту.
Пасля свята Божага Нараджэння пачынаецца час душпастырскіх візітаў, або так званая каляда. Святары наведваюць сваіх парафіян, каб супольна памаліцца, блаславіць вернікаў і іх сем’і, асвяціць дамы. Каляда – гэта, перш за ўсё, сустрэча святара са сваёй паствай, добрая нагода для таго, каб бліжэй пазнаёміцца з парафіянамі, даведацца, як і чым яны жывуць. Для веруючага чалавека каляда мае важнае духоўнае значэнне, таму варта годна падрыхтавацца да душпастырскага візіту.
6 студзеня  Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, якая была вядома на Усходзе ўжо ў ІІІ ст. Прыкладна праз стагоддзе яна з’явілася на Захадзе, дзе стала называцца таксама святам Трох Каралёў. У літургіі гэта ўрачыстасць непарыўна звязана з Божым Нараджэннем.
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by