30 верасня Папа Францішак прыняў адстаўку біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча ў сувязі з дасягненнем іерархам 75-годдзя. Як паведаміла ў гэты дзень Апостальская нунцыятура ў Мінску, новым біскупам Гродзенскім стаў біскуп Уладзімір Гуляй, да гэтага часу каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі.