У Мёрах пройдзе чарговы фестываль каляднай песні “Зорка Бэтлеема”
Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах запрашае да ўдзелу ў фестывалі каляднай песні “Зорка Бэтлеема”, які адбудзецца 4 студзеня 2023 года.  Конкурс праводзіцца ў двух узроставых катэгорыях: дзеці (да 12 гадоў) і моладзь (13-17 гадоў) па намінацыях: сола, дуэт, гурт, інструментальная творчасць.
Да ўдзелу запрашаюцца творчыя калектывы ад парафій. Працягласць выступлення не павінна перавышаць 20 хвілін. Удзельнікам конкурсу неабходна прайсці анлайн рэгістрацыю тут і даслаць заяўку па форме (адкрыць) на электронны адрас kascelmery@gmail.com  да 15 снежня 2022 года.

Фестываль пройдзе 4 студзеня 2023 года ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці (г.Мёры, пл.Леніна, 14). Пачатак а 10-ай гадзіне. Удзельнікі конкурсу павінны прыбыць за 30 хвілін да пачатку фестывалю. 

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 29 2160286, кс.Андрэй Кулік.
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by