«Марыя ў маім сэрцы». Абвешчаны конкурс для дзяцей і моладзі да 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай
У межах падрыхтоўкі да святкавання 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай абвешчаны конкурс на тэму «Марыя ў маім сэрцы». Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюць дзяцей і моладзь, якія могуць прадставіць свае працы ў дзвюх намінацыях «Паэзія» і «Малюнак».
Афармленне конкурсных прац

Вершы: да дзвюх старонак фармату А4, шрыфт Times New Roman, памер 14, интэрвал 1,5.
На тытульным лісце неабходна змясціць дадзеныя ўдзельніка: імя, прозвішча, узрост, парафія, месца пражывання (горад, пасёлак, аграгарадок, вёска).

Малюнак:
памер прац ад фармату А3, на адваротрым баку неабходна змясціць дадзеныя ўдзельніка: імя, прозвішча, узрост, парафія, месца пражывання (горад, пасёлак, аграгарадок, вёска).

Вершы можна дасылаць на адрас электроннай пошты: budslaukonkurs@gmail.com.

Малюнкі просім перадаць праз святароў у Мінска-Магілёўскую Мітрапалітальную курыю ці ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

Поштай свае працы можна выслаць на адрас:

Нацыянальны санктуарый
вул. Чырвоная плошча, 8
аг. Будслаў
Мядзельскі р-н
Мінская вобл., індэкс 222374.

Конкурсныя працы прымаюцца да 1 мая.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаны 3 чэрвеня ў Будславе і змешчаны на партале Сatholic.by.

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца падчас Будслаўскага фэсту 1 ліпеня.

Сatholic.by
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by