Чарговы год завяршыўся адмысловым набажэнствам
У апошні дзень каляндарнага года ў касцёлах цэлебруецца набажэнства падзякі. У нашай святыні гэтае адмысловае набажэнства распачалося а 17-ай гадзіне з выстаўлення Найсвяцейшага Сакраманту. На пачатку вернікі мелі магчымасць у цішыні выказаць Пану Богу словы падзякі за пражыты год, а затым адбылася супольная ружанцовая малітва.
31.12.2022
Бэнэдыкт XVI адышоў у вечнасць
У апошні дзень 2022 года адышоў у вечнасць Бэнэдыкт XVI, 265-ы Папа, які знаходзіўся на пасадзе святога Пятра з 19 красавіка 2005 года па 28 лютага 2013 года.
31.12.2022
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на свята Святой Сям’і 2022 года
Сёлета ў сувязі з тым, што ў актаве Нараджэння Пана няма нядзелі, свята Святой Сям’і прыпадае на 30 снежня, у пятніцу. Па традыцыі, каталіцкія біскупы Беларусі кіруюць у гэты дзень адпаведнае Паведамленне духавенству, кансэкраваным асобам, вернікам і ўсім людзям добрай волі.
30.12.2022
Не было ім месца ў заездзе (Лк 2,7)
Вігілія Божага Нараджэння — урачыстае свята, якое завяршае адвэнтавы перыяд. Слова вігілія лацінскага паходжання і азначае чуванне. Традыцыйна ў вігілію Божага Нараджэння адбываецца адмысловая святая Імша — Пастэрка, якая ў нашай святыні распачалася а 22-ой гадзіне.
25.12.2022
Са святам Божага Нараджэння!
Свята нараджэння Збаўцы заахвочвае нас задумацца над вялікай таямніцай прысутнасці Бога, які прыходзіць да сваіх у асобе Езуса Хрыста. Створчае Слова Бога, па-габрэйску Дабар (Dabar), Вэрбум (Verbum) па-лаціне — ёсць Святлом, крыніцай жыцця.
24.12.2022
Віншаванне на Божае Нараджэнне біскупа Алега Буткевіча
“І нарадзіла Сына свайго першароднага. Спавіла Яго і паклала ў яслі, бо не было ім месца ў заездзе” (Лк 2,7). Такім простым сказам, радасным і адначасова сумным, перадае Святое Пісанне праўду пра выключную ў гісторыі падзею – нараджэнне Божага Сына...
24.12.2022
Дзень споведзі прайшоў у парафіі
Перад урачыстасцю Божага Нараджэння 20 снежня ў нашай парафіі прайшоў дзень споведзі. Скарыстацца сакрамантам пакуты змаглі ўсе жадаючыя. Дапамогу ў канфесіянале аказалі святары суседніх парафій. З навукай аб важнасці споведзі і малітвы да вернікаў звярнуўся ксёндз Аляксей Асон.
20.12.2022
У чаканні Нараджэння Пана
16 снежня завяршыўся першы этап Адвэнту, а разам з ім і раратнія святыя Імшы ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі, якія традыцыйна адбываліся ў нашай святыні на досвітку тры разы на тыдзень. Пасля  апошніх у гэтым годзе Раратаў пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік уручыў салодкія падарункі дзецям, якія рэгулярна іх наведвалі.
16.12.2022
Святы апостал Андрэй
30 лістапада Каталіцкі Касцёл успамінае святога Апостала Андрэя, які з’яўляецца апекуном рыбакоў, плыўцоў, добрага сужэнства і дзяцей. Паходзіў з Бэтсаіды (Галілея). Быў братам Сымона-Пятра і  першым вучнем Езуса.
29.11.2022
Рараты цудоўная магчымасць распачаць дзень з Панам Богам
Распачаўся Адвэнт, таму традыцыйна кожны панядзелак, сераду і пятніцу а 7-ай гадзіне ў нашай святыні адбываюцца Рараты — адмысловыя святыя Імшы ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Падчас Раратняй святой Імшы мы не проста ўзгадваем Марыю, але дзякуем Ёй за тое, што Яна згадзілася стаць Маці Езуса Хрыста.
28.11.2022
Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі падрыхтавала анлайн адвэнт-каляндар
З мэтай больш глыбокага перажывання часу чакання Свята Божага Нараджэння Душпастырства моладзі падрыхтавала для Вас урыўкі Божага Слова і парады/заданні, якія будуць з’яўляцца на сайце ddm-vicebsk.by штодня.
27.11.2022
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by