У III нядзелю Вялікага посту, якая сёлета прыпадае на 23 сакавіка, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Нацыянальны дзень Caritas. З гэтай нагоды супрацоўнікі Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas скіроўваюць сваю падзяку ўсім тым, хто сваёй малітваю, падтрымкаю і ахвярнасцю прычыняецца да справы міласэрнасці ў Касцёле.